Вы тут

У Ваўкавыску ледзь не затрымалі Ігара Варашкевіча з "Крамы"

Ігар Варашкевіч / Еўрарадыё

У Ваўкавыску міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў курсаў "Мова нанова", пша тэлеграм-канал @by_culture. Іх завезлі ў мясцовае РАУС.

Спярша паведамлялася, быццам затрымалі і музыку Ігара Варашкевіча з гурта "Крама", які выступаў на курсах. Аднак Еўрарадыё паразмаўляла з музыкам і даведалася, што ён акурат перад налётам сілавікоў пакінуў памяшканне. Затое там засталася ягоная гітара. 

Пазней Глеб Лабадзенка напісаў, што па стане на 20:35 усе ўдзельнікі курсаў у Ваўкавыску вызваленыя. У міліцыі з імі абыходзіліся карэктна. Прычыну затрымання патлумачылі так: "Паступіў сігнал".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.