Ў Варшаву едзе гісторыя пра шчаслівае жыццё ў Беларусі

Конкурс "Бясплатна ў Варшаву! На вулічны канцэрт амерыканскіх хіп-хопераў! Гоў-гоў!"  завяршыўся. Нагадаем, мы прасілі вас напісаць гісторыю пра сваё жыццё ў Беларусі, якая б натхніла амерыканскі гурт Ozomatli на напісанне іх першай песні пра Беларусь. Вы даслалі нам такія цікавыя гісторыі, што мы не змаглі вызначыць пераможцу самастойна. Таму мы добрасумленна пераклалі ўсе гісторыі на англійскую мову і даслалі гурту. І яны абралі гісторыю, якую напісала Вольга:

"Жылі мы ў Азіі, жылі пажывалі.

Нацыяналізм прыйшоў, мама з татам працу страцілі! :-000!
Узяўшы апошнія грошы, паехалі на разведку ў Беларусь, дзе мама нарадзілася.
Прыехалі, о, як усё крута! Чысціня вакол, добрыя людзі! Усмешкі, надпісы як у савецкім саюзе! Дрэвы растуць, не толькі на малюнках! Здзівіліся і сказалі, -мы мусім тут жыць!
Вярнуліся, чамаданы і тату схапілі ў ахапку, і зноў у дарогу!
Хутчэй з гэтага пекла, дзе зямля патрэскалася і дрэвы засохлі ад смагі!
У Беларусі шырокія абдымкі прымчаліся. Ад грамадзянства старога адмовіліся.
О цуд, 2 месяцы мы не прачакалі, новыя сінія, беларускія пашпарты ўжо ўсёй сям'ёй атрымлівалі!!! Ура ўра, усё працу знайшлі, і кватэру!
Спакойна і абаронена, усё суперміла! Шчасцю няма мяжы, ніхто палкай не ткне, што разрэз тваіх вачэй не касы!
Мір і спакой тут квітнее.
Зялёныя сенажаці вясной і залатыя ад хлеба восенню цешаць вока! Неба блакітнае, кулі і дым яго не пранізваюць. Шчасліва сонца свеціць, кветкі прысутнічаюць усюды!
Увечары сядзім на лаве, назіраем заход, не чуваць мовы чужой!
У гэтай краіне мы 7 гадоў і 2 унукаў бацькам мы падарылі! І восенню першы ідзе ў першы клас!
Мы шчаслівыя і дзякуй, Беларусь, за нашу другі дом!!!"

Вольга паедзе ў Варшаву, на канцэрт Ozomatli, віншуем!

Нагадаем, канцэрт Ozomatli пройдзе ў Варшаве ў 20:00 у Skver Hoovera, Krakowskie Przedmiescie, 60A. Усе могуць далучыцца, канцэрт бясплатны!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі