У Варшаве назвалі ўмовы, пры якіх гатовыя закрыць мяжу з Беларуссю цалкам

Беларуска-польская мяжа / pixabay

Беларуска-польская мяжа / pixabay

Польшча можа закрыць і апошні памежны пераход з Беларуссю, калі ў Варшаве заўважаць "якія-небудзь сімптомы з боку Беларусі або агрэсіўныя дзеянні групы "Вагнер". Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік у праграме "Госць падзей" на Polsat. У такой сітуацыі, на яго думку, трэба будзе цалкам закрыць мяжу. "Але гэта рашэнне яшчэ не прынята", падкрэсліў ён.

Вонсік таксама адзначыў, што гэты крок трэба будзе зрабіць адначасова з Літвой і Латвіяй. Журналісты пацікавіліся ў Вонсіка, ці не ўдарыць гэта па польскім бізнесе. Ён заўважыў, што "бяспека важней за эканамічны інтарэс". Да таго ж, паводле яго ацэнкі, "Беларусь для Польшчы — гэта фотрточка, а Польшча для Беларусі — вялікае акно".

Нагадаем, у пачатку наступнага тыдня Польшча і краіны Балтыі плануюць абмеркаваць механізм закрыцця мяжы з Беларуссю.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі