У Варшаве адбудзецца канцэрт ў падтрымку Беларусі

Пакуль назвы гуртоў, якія прыедуць у сталіцу Польшчы 16 студзеня не раскрываюцца. Адзін з аўтараў ідэі Ігар Знык адзначае, што такім чынам плануецца паказаць палякам беларускую культуру, а таксама выказаць салідарнасць палітвязням і незалежным сродкам масавай інфармацыі, якія апынуліся пад ціскам і рэпрэсіямі ўладаў.

"Культура – гэта тое, чым можна змагацца з гэтым рэжымам – ён гэтага баіцца найбольш", - адзначыў Знык.

 Канцэрт адбудзецца 16 студзеня а 19 гадзіне ў канцэртнай зале Польскага Радые “S1". Як адзначыў Ігар Знык, на канцэрт змогуць трапіць каля 450 чалавек. Квіткі ўжо даступныя ў продажы.

Усе сродкі атрыманыя ад канцэрта будуць накіраваныя рэдакцыі незалежнага выдання “Наша ніва”, у офісе якога супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, была канфіскаваная аргтэхніка. Акрамя таго, у Варшаве 14 і 15 студзеня таксама пройдуць канцэрты у падтрымку палітвязняў і ахвяр рэжыму з удзелам беларусаў, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі