У Варшаве абмеркавалі уплыў паўстанняў ХІХ стагоддзя на Беларусь (фота)

Навукоўцы дыспутавалі пра ўплыў на развіццё іхніх краінаў паўстанняў ХІХ стагоддзя ў былой Рэчы Паспалітай. Беларускі бок на мерапрыемстве прадставіў гісторык Андрэй Ціхаміраў, які адстойваў пункт гледжання, што паўстанні стала каталізатарам для нацыянальнага руху Беларусі.



Вядомы літоўскі гісторык, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Літвы Дарыюс Сталюнас у сваю чаргу адзначыў, што паўстанне 1863-1864 гадоў прынесла адмоўны ўплыў на нацыянальнае развіццё беларусаў. Маўляў, удзельнікі паўстання хацелі аднавіць Рэч Паспалітую і “беларускае пытанне” у гэтым кантэксце не было першасным. Акрамя таго, пасля падаўлення паўстання на тэрыторыі Беларусі паскоранымі тэмпамі пачалася русіфікацыя. Пры гэтым перад самім паўстаннем беларуская мова мела добрыя магчымасці для развіцця ў школьніцтве ды іншых сферах жыцця.  



Канферэнцыя праводзілася з нагоды 150-годдзя студзеньскага паўстання 1863 года. Сваё вітанне ўдзельнікам канферэнцыі даслаў кіраўнік Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі