У Валожынскім раёне згарэла майстэрня гусляў
![Пажар у майстэрні гусляў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/husli-0801-1.jpg.webp?itok=E5Lyvg1G)
Пажар у майстэрні гусляў / kraj.by
У вёсцы Малое Запруддзе Валожынскага раёна ўвечары 5 студзеня згарэла прыватная майстэрня па вырабе гусляў, піша kraj.by.
Разам з майстэрняй згарэла лазня, якая размяшчалася ў адным будынку з ёй.
Гаспадар гэтых пабудоваў — Дзмітрый, ён жа майстар па вырабе гусляў. Хлопец кажа, што вырабам гусляў займаўся пяць гадоў. За гэты час зрабіў каля 500 музычных інструментаў, на якіх граюць у Беларусі і Расіі.
"Майстэрня разам з лазняй пад адным дахам успыхнулі. Мне цяжка сказаць, чаму гэта адбылося, бо мы вельмі строга выконвалі правілы пажарнай бяспекі. Так, там тапілася печка, але з яе агеньчык выпасці не мог. Магчыма, ад тэмпературы печы ўспыхнуў драўняны пыл, а можа, адбылося кароткае замыканне электраправодкі. Усё адбылося вельмі хутка. Мы паспелі выратаваць толькі адзін станок. Калі ратавальнікі прыехалі, ім заставалася толькі тушыць практычна згарэлую майстэрню", — дзеліцца падрабязнасцямі майстар.
Па яго словах, за 20 хвілін агонь знішчыў справу ўсяго яго жыцця. Майстар кажа, што ў такіх маштабах, як ён нідзе больш у Беларусі гуслі не вырабляюць. Ён плануе аднаўляць майстэрню.
Дарэчы, два гады таму такі ж пажар адбыўся ў музычнай майстэрні іншага майстра і гусляра — удзельніка гурта "Стары Ольса" Алеся Чумакова.
![У Валожынскім раёне згарэла майстэрня гусляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/husli-0801-2.jpg.webp?itok=NmeSbZz8)
![У Валожынскім раёне згарэла майстэрня гусляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/husli-0801-3.jpg.webp?itok=k4d_RUPB)
![У Валожынскім раёне згарэла майстэрня гусляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/husli-0801-4.jpg.webp?itok=3G4kO0R_)
![У Валожынскім раёне згарэла майстэрня гусляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/husli-0801-5.jpg.webp?itok=mMLWnMbA)
![У Валожынскім раёне згарэла майстэрня гусляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/husli-0801-6.jpg.webp?itok=ddedVCJN)
![У Валожынскім раёне згарэла майстэрня гусляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/husli-0801-7.jpg.webp?itok=apI8gBmQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.