У Туркменіі сёння выбіраюць дэпутатаў парламента

Сёння ў Туркменіі праходзяць выбары дэпутатаў парламента. Упершыню ў гісторыі краіны за ходам галасавання назіраюць міжнародныя назіральнікі з СНД, ААН і АБСЕ. Выбары ў Меджліс, туркменскі парламент, праводзяцца па аднамандатных акругах.

У парламенце 125 месцаў, на якія прэтэндуюць 288 кандыдатаў. Дэпутаты абіраюцца на пяцігадовы тэрмін, інфармуе агенцтва “РИА Новости”.

Паводле інфармацыі “Інтэрфакса”, на 12 гадзін па мясцовым часе ў Туркменіі прагаласавала 56% выбаршчыкаў. ЦВК краіны ўжо заявіў, што выбары адбыліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі