Уначы ў паўднёва-ўсходніх раёнах Турцыі адбыўся моцны землятрус магнітудай у 7,8 бала. Штуршкі адчуваліся таксама ў Сірыі і Ліване.
У Сірыі паведамляецца пра больш як 100 загінулых, у Турцыі — мінімум 76. Дзясяткі будынкаў абрынуліся, цяпер ратавальнікі шукаюць тых, хто выжыў пад заваламі.
МЗС Беларусі пакуль не мае інфармацыі пра загінулых або пацярпелых беларусах.