У тры разы скарацілася колькасць камбайнаў за гады кіравання Лукашэнкі

Камбайн

Камбайн / pixabay.com

У Беларусі працягвае памяншацца колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, заўважыў "Позірк".

Станоўчых тэндэнцый не назіраецца з пачатку 1990-х, гэта значыць з моманту прыходу да ўлады Лукашэнкі ў 1994 годзе. Толькі за гады яго кіравання колькасць асноўных сельгасмашын паменшылася ўтрая.

Напрыклад, збожжаўборачных камбайнаў стала менш у 3,3 разы: з 24 тысяч у 1994 годзе да 7 тысяч у 2025 годзе. Колькасць трактароў за той жа перыяд часу ўпала ў 3,4 разы: са 116 тысяч да 34 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.