У Тбілісі антынаркатычны рэйд паліцыі справакаваў масавыя пратэсты

 У Тбілісі антынаркатычны рэйд паліцыі справакаваў масавыя пратэсты

У Тбілісі антынаркатычны рэйд паліцыі справакаваў масавыя пратэсты на вуліцах. У ноч на 12 траўня ў некалькі клубаў грузінскай сталіцы ўварваліся праваахоўнікі і правялі грубыя затрыманні дзясяткаў наведнікаў. Згодна з заявай МУС, гэта была спецаперацыя супраць гандляроў наркотыкамі. У найбольш папулярным клубе “Басіяні” арыштавалі некалькіх яго заснавальнікаў, а сам клуб зачынілі і апячаталі.

Відавочцы, якія былі ў клубе, сцвярджаюць, быццам паліцыя сама раскідвала наркотыкі па яго тэрыторыі.

Удзень 12 траўня да будынку парламента Грузіі ў Тбілісі прыйшло некалькі тысяч маладых людзей. Яны патрабавалі адстаўкі прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных справаў. Пад вечар пратэстоўцы зладзілі сапраўдную дыскатэку пад адкрытым небам, а потым паставілі на вуліцы намёты.

Урад не пайшоў на дыялог з пратэстоўцамі і цяпер яны абяцаюць аднавіць акцыі. Удзельнікі мітынгу кажуць, што змагаюцца за сваю свабоду і не хочуць жыць, як у Паўночнай Карэі ці ў Расіі, дзе сістэма стаіць вышэй за асобу.

Пратэсты моладзі выклікаюць у Грузіі неадназначнае стаўленне з боку грамадства. Там існуе рух за легалізацыю лёгкіх наркотыкаў, але кансерватыўная частка грамадства называе пратэстоўцаў “наркаманамі, якія пакрываюць барыгаў”, піша jam-news.net

Адначасова з гэтым ультраправыя групоўкі праводзяць у цэнтры Тбілісі контракцыю супраць наркотыкаў:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі