У таксоўцаў ля аэрапорта праверка не знайшла шыльдачак з інфармацыяй пра тарыфы

У таксоўцаў ля аэрапорта праверка не знайшла шыльдачак з інфармацыяй пра тарыфы

Транспартная інспекцыя Мінтранса праверыла таксоўцаў каля Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" і выявіла больш за 90 парушальнікаў, паведамляе БЕЛТА. 

Праверка выявіла больш за 200 парушэнняў у таксоўцаў, якія працуюць каля аэрапорта. Сярод парушэнняў называліся няпройдзены дзяржтэхагляд, незаключаная абавязковая дамова страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі, а таксама адсутнасць шыльды з інфармацыяй пра тарыфы, візітнай карткі з фатаграфіяй і звесткамі пра кіроўца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі