У Сяргея Бабкіна з'явіцца "Мотор"

Адзін з удзельнікаў дуэта 5nizza — Сяргей Бабкін, якога ўжо добра ведаюць на постсавецкай прасторы як асобнага выканаўцу, выдае новы альбом, які атрымаў назву «Мотор». Дыск запісаны яшчэ больш пашыраным музычным калектывам, чым мінулы альбом. Яго жанр апісваецца як «дакументальны псіхалагічны трылер з элементамі сардэчнай парнаграфіі з серыі "Уся праўда пра..."».

Чатырнадцаць песень на альбоме можна ўмоўна падзяліць на «дзіўныя» і «зразумелыя». «Дзіўныя» не можа растлумачыць нават сам аўтар, а «зразумелыя» нават не трэба растлумачваць.

Калі казаць пра музычную афарбоўку дыска, то гэта нешта, пачынаючы з рэтра-рэгтайма да арт-року. Дадам, што дыск будзе выдадзены ў пачатку сакавіка.

Фота: talks.mark-itt.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі