У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

“А можна мне наліць гарбату ў мой уласны кубак”, ― пытаецца ў “Макдональдсе” Марыя Рудзь з “Цэнтра экалагічных рашэнняў”. Разам з ёй тэстуем кавярні на экаталерантнасць, а пластык ― на шкоднасць. Дзяўчына за стойкай удакладняе ў адміністратара, адміністратар пагаджаецца, Марые наліваюць гарбату ў яе кубак, а мне ― у фірмовы кубачак. Глядзім, чым ён шкодны.

У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

“Накрыўка кубачка вырабленая з полістыролу. Пры награванні ён выдзяляе шкодныя рэчывы. Ён не перааапрацоўваецца, таму ўсё гэта накіруюць на звалку і там будзе ляжаць шмат гадоў. Сам кубачак папяровы, многія думаюць, што ён пераапрацоўваецца. Але ўнутры стаканчыка ёсць тонкі слой паліэцілена. Ён таксама не перапрацоўваецца ў Беларусі. Здароўю моцна не шкодзіць”.

У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

Накрыўка ў кубачка ― з полістыролу, выдзяляе канцэраген, які шкодна ўплывае і на рэпрадуктыўную сістэму. Шкодныя рэчывы выдзяляюцца, калі пластык сутыкаецца з гарачым напоем. То бок гарачую гарбату наліваюць у посуд, які пры гэтым выдзяляе атруту!

Рушым далей. У KFC на Нямізе адмаўляюцца наліваць гарбату ў прынесены з сабой кубак. Адзіны варыянт які прапануюць, ― спачатку наліць у пластыкавы кубачак, а пасля ўжо пераліць. Іх фірмовы пластыкавы кубак зроблены з таго ж матерыялу, што і ў “Макдональдс”: накрыўка з полістыролу, сам кубачак ― з тонкім слоем поліэтылену знутры. Для здароўя ён шкодны, калі піць з яго гарачыя напоі, а вось для "Пепсі” падыходзіць. Такі посуд не перапрацоўваецца ў Беларусі.

У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

“Так, у ваш кубак гарбату можам наліць”, ― адразу адказваюць нам у летняй кавярні гандлёвага дома “На Нямізе”. І спрабуюць спачатку наліць у пластыкавы кубак, а пасля пераліць. Але ў выніку ўсё ж наліваюць гарбату ў прынесены кубак адразу з чайніка. Тэстуем іх празрысты пластыкавы кубачак для квасу і талерку з намаляваным на ёй жырафам.

У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку
У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

“Талерка з аднаго боку ламінаваная, а з іншага, выглядае як звычайны кардон. Верхні слой падобны да пластыка. Але нават калі гэта проста кардон пафарбаваны, то такая талерка ўсё адно не перапрацоўваецца. Гэта не рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў. Ня ведаю, што гэта за фарба складана сказаць, чым яна шкодная. Кубачак для кваса. Гэты тып пластука ў нас перапрацоўваецца, але аднаразовы посуд з яго ― не”, ― ацэньвае Марыя Рудзь.

Поліпрапелен не шкодны, калі з яго піць квас, але ён выдзяляе фармальдэгід, калі з яго піць алкаголь! А менавіта ў такія стаканчыкі наліваюць піва ды іншыя алкагольныя напоі.

Накіроўваемся на Зыбіцкую ― месца масавага спажывання кактэйляў уночы. А наліваюць іх… у пластыкавыя кубачкі. У кавярні “Дэпо” можна набыць звычайны, не пластыкавы кубак за 12 рублёў. Тут жа з лёгкасцю пагаджаюцца наліць кактэйль у прынесены з сабой кубак. Але часцей наліваюць у пластыкавы посуд з накрыўкай і трубачкай. Тэстуем яго.

У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

“Улетку такі кубачак вельмі актуальны. Гэта паліэцілен, такі ж, з якога робяць бутэлькі для вады. У Беларусі ён перапрацоўваецца. Але ім усё адно лепш не карыстацца, бо яго робяць з нафтапрадуктаў, не самая экалагічная вытворчасць”, ― апісвае Марыя Рудзь.

У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

Такая шклянка з поліэтылену падыходзіць толькі для аднаразовага выкарыстання. Пры шматразовым выкарыстанні яна выдзяляе рэчыва, якое шкодзіць печані.

У невялікіх шапіках Бесаюздрука цяпер таксама наліваюць каву і гарбату з аўтамата. Падыходзім да такога шапіка на Карла Маркса. Кубачкі прыгожыя, з узорамі. Наліць у свой кубак тут не могуць, бо ён проста не ўлазіць у кавааўтамат. А пластык ― такі ж як у “Макдональдсе” ці KFC: накрыўка з полістыролу, які нельга награваць гарачай гарбатай і папяровы куфаль, пакрыты ўнутры поліэтыленам.

Цэнтр экалагічных рашэнняў цяпер запусціў кампанію, якая заклікае людзей хадзіць са сваімі кубкамі па кавярнях. Пад гэтай ініцыятывай ужо падпісаліся сем кавярняў у Мінску, якія размясцілі ў сябе абвесткі, што могуць наліваць напоі гасцям у іх уласныя кубкі. У Цэнтры гігіены і Эпідэміялогіі Еўрарадыё пацвярджаюць: наліваць напоі ў прынесеныя з сабой кубкі санітарныя нормы не забараняюць.

У свой кубак гарбату наліваюць у 3 з 5 кавярняў: Тэст на шкоднасць пластыку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі