У Светлагорску гарэла ЦЭЦ

Пажар узнік у будынку, дзе размешчаны катлатурбінны цэх / gomel.mchs.gov.by​
Пажар узнік у будынку, дзе размешчаны катлатурбінны цэх / gomel.mchs.gov.by​

У Светлагорску ў чацвер здарыўся пажар на мясцовай ЦЭЦ, паведамілі ў МНС. Ратавальнікам патэлефанавалі ў 15.24. Паведамілі, што гарыць кабельны тунэль катлатурбіннага цэха. Ён размешчаны ў трохпавярховым цагляным будынку.

Пажар патушылі. Але агонь паспеў пашкодзіць 2 камплектныя размеркавальныя прылады і 2000 пагонных метраў кабеляў. Людзі не пацярпелі.

Чаму ўзнікла ўзгаранне, высвятляюць спецыялісты.

В Светлогорске горела ТЭЦ
Агонь пашкодзіў абсталяванне і кабелі / gomel.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі