У Светлагорску 15-гадовага падлетка знайшлі павешаным на турніку

У Светлагорску зранку 13 сакавіка мінакі знайшлі цела 15-гадовага падлетка. Ён вісеў на турніку ў лесапаркавай паласе.

Як паведамляе БелаПАН са словаў мясцовых жыхароў, хлопец вучыўся ў дзявятым класе, паспяваў на "выдатна" па інфарматыцы і іншых дакладных прадметах, збіраўся стаць праграмістам. Паведамляецца, што дзяўчыны ў падлетка не было, але было шмат сяброў. Мясцовыя жыхары кажуць, што ў сям'і і ў школе ў хлопца ўсё было добра. Бацька падлетка быў на заробках у Расіі. Маці ў час трагедыі працавала ў начную змену. Акрамя хлопца, у сям'і ёсць старэйшы брат.

Напярэдадні трагедыі хлопец збіраўся ўвечары гуляць з сябрамі, але на сустрэчу не прыйшоў. Не адказваў ён і на тэлефанаванні. Пазней высветлілася, што ў той вечар хлопец выдаліў усе запісы і перапіску на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". У мабільніку падлетка знайшлі электронны запіс, што ў яго смерці ніхто не вінаваты, і ён сам усё вырашыў.

Пахаванне хлопца адбудзецца 16 сакавіка.

Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі