У Светлагорскім раёне разбіўся дэльтаплан, пілот загінуў

Загінуў пілот мотадэльтаплана

Загінуў пілот мотадэльтаплана / Следчы камітэт

У Светлагорскім раёне загінуў пілот дэльтаплана, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Трагедыя адбылася 29 жніўня. Жыхар Светлагорска папрасіў знаёмага з Гомеля правесці выпрабаванні яго мотадэльтаплана.

Мужчыны прыехалі на кукурузнае поле каля аграгарадка Чыркавічы. Гамяльчук падняў мотадэльтаплан у паветра, але неўзабаве лятальны апарат зваліўся.

Пілота даставілі ў клініку. Медыкі змагаліся за яго жыццё, але ўначы мужчына памёр.

Прычыны трагедыі высвятляюць следчыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі