У свеце неспакойна: мядзведзі на балконе, таблетка ад COVID і адмова ад вугалю

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пісьменнік з ПАР атрымаў Букераўскую прэмію і кажа, што ніхто не быў здзіўлены мацней, чым ён сам.

А амерыканскія фармацэўты прыдумалі таблетку ад каранавіруса — і брытанцы ўжо першымі ўхвалілі яе выкарыстанне.

Працягваем трымаць вас у курсе важных і не самых важных навін свету.

 

Таблеткі ад каранавіруса

Вялікабрытанія ўхваліла выкарыстанне першай у свеце таблеткі ад COVID-19. Пацыенты, у якіх нядаўна было дыягнаставана захворванне, могуць прымаць яе двойчы ў дзень.

Першапачаткова гэтыя таблеткі распрацоўвалі для лячэння грыпу. Але ў часе клінічных выпрабаванняў высветлілі: пры каранавірусе гэтыя лекі зніжаюць рызыку шпіталізацыі або смерці прыкладна ўдвая!

Міністр аховы здароўя Вялікабрытаніі сказаў: новыя медыкаменты "змянілі правілы гульні" для людзей з аслабленым імунітэтам.

"Сёння гістарычны дзень для нашай краіны, паколькі Вялікабрытанія стала першай краінай у свеце, якая ўхваліла супрацьвірусны сродак ад COVID, які можна прымаць дома", — сказаў міністр.

А прыдумалі таблетку амерыканскія фармацэўты.

 

Самы сціплы пераможца

А Букераўскую прэмію сёлета атрымаў паўднёваафрыканскі пісьменнік Дэйман Галгут. Яго ўжо двойчы намінавалі на прэмію, і раман "Абяцанне" нарэшце яе прынёс!

Аўтар кажа, наўрад ці нехта быў здзіўлены больш, чым ён сам. Таму што перамагаць Галгут не прывык.

В мире неспокойно: медведи на балконе, таблетка от COVID и отказ от угля
Дэйман Галгут / Etonnants Voyageurs

"Магчыма, ніхто не быў здзіўлены больш, чым я сам, калі ўсё пайшло па-мойму", — сціпла кажа аўтар.

А пакуль аўтар паводзіць сябе сціпла, букераўскае журы рэкламуе: у рамане "спалучаюцца якасці выдатнага аповеду, у ім ёсць выдатныя ідэі, гэта кніга, у якой ёсць над чым падумаць, з увагай да структуры і літаратурнага стылю".

 

Канспіролагі два дні чакалі Кенэдзі

Прыхільнікі руху QAnon сабраліся на плошчы ў Даласе. Яны чакалі Джона Кенэдзі-малодшага, які загінуў у аўтакатастрофе ў 1999 годзе.

Гэта тая самая плошча, дзе ў 1963 годзе застрэлілі прэзідэнта Кенэдзі. Прыхільнікі тэорыі змовы лічаць, што сёлета на гэтай плошчы да іх павінен быў выйсці загінулы сын прэзідэнта Кенэдзі, які папраўдзе нібыта інсцэнаваў сваю смерць. А вярнуцца ён павінен быў, каб балатавацца на выбарах з Дональдам Трампам.

Гэтая тэорыя занадта маргінальная нават для большасці прыхільнікаў QAnon. І ўсё ж на плошчы сабралася некалькі сотняў чалавек. Скажам шчыра — гэта палохае мацней, чым глабальнае пацяпленне.

 

І пра глабальнае пацяпленне

З панядзелка сусветныя лідары абмяркоўваюць кліматычную сітуацыю на планеце. І ўжо паспелі даць шэраг абяцанняў. Калі ўсе іх выканаюць, рост глабальных тэмператур удасца стрымаць на ўзроўні 1,8 градуса, кажуць у Міжнародным энергетычным агенцтве.

Гэта не так амбіцыйна, як планавалася некалькі гадоў таму, калі заключалі Парыжскае пагадненне па клімаце. Тады спадзяваліся стрымаць рост тэмператур на ўзроўні 1,5 градуса.

В мире неспокойно: медведи на балконе, таблетка от COVID и отказ от угля
Глабальнае пацяпленне / pixabay

Галоўнае абяцанне саміту: больш за 40 краін абавязваюцца адмовіцца ад вугалю да 2040 года. Але буйныя яго вытворцы і спажыўцы да гэтага абяцання пакуль не далучыліся. Сярод іх Кітай, Індыя, Аўстралія і ЗША. Адмовіцца ад вугалю даволі няпроста яшчэ і таму, што кліматычны саміт праходзіць на фоне глабальнага энергетычнага крызісу: цэны на газ растуць.

А лясныя пажары ўжо дагарэлі.
 

У каго па вуліцах мядзведзі ходзяць 

Уявіце: вы седзіце ў сябе дома ў невялікі італьянскай вёсачцы, у маляўнічым месцы на ўскраіне нацыянальнага парку. І раптам з боку балкона раздаецца шум.

Вы ўпэўненыя, што гэта рабаўнікі! І кідаецеся на балкон! А там вас сустракае нос у нос буры мядзведзь.

Італьянцы, якія трапілі ў такую сітуацыю, запэўніваюць, што маглі пералічыць мядзведжыя зубы, так блізка была морда звера. Мядзведзі, якія жывуць у нацыянальным парку, цяпер вельмі галодныя: перад зімовай спячкай яны адпраўляюцца на пошукі ежы, каб пайсці ў зіму сытымі.

Усё скончылася больш-менш нядрэнна: усе засталіся жывыя. Але мясцовым жыхарам трэба быць асцярожнымі: нядаўна ў суседняй вёсцы мядзведзя бачылі купаючыся ў фантане.

Карацей, наўрад ці хтосьці чакае зіму больш, чым італьянцы ў гэтых вёсках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі