Мінскім школьнікам прапануюць насіць шаўроны з дзяржсімволікай

Кіраўніца "Беллегпрама" Таццяна Лугіна

Кіраўніца "Беллегпрама" Таццяна Лугіна / Белпрэсцэнтр

Мінскім школьнікам прапануюць насіць шаўроны з дзяржсімволікай. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 жніўня расказала старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.

Паводле яе, гэта пілотны праект па Мінску, у якім удзельнічаюць 20 гімназій. "Я паўтаруся і хачу, каб гэта ўсе разумелі, што гэта пілотны праект з прапановай для бацькоў паспрабаваць апрануць сваіх дзяцей у такія прапанаваныя асартыментныя групы "лукаў", — заявіла Лугіна.

Кіраўніца "Беллегпрама" расказала, што ўжо адбылося некалькі ўзгадняльных нарадаў з упраўленнем Мінгарвыканкама і Мінадукацыі. Яна падкрэсліла, што шаўрон прапануецца нашываць па жаданні бацькоў: "І асобна ёсць прапановы, зноў жа — па жаданні бацькоў, шаўрон. Ён можа набыць і нашывацца, дзе на шаўроне прапанавана прывіваць нашым дзецям любоў да нашых дзяржаўнай сімволікі, да нашых сімвалаў".

Іх патрэбу Лугіна тлумачыць тым, што дзеці будуць разумець сваю прыналежнасць да ідэалогіі "і ганарыцца тым, што мы жывем у такой выдатнай краіне".

Паводле яе, такія шаўроны пакуль яшчэ толькі рэкамендуюцца. Яна запэўнівае, што бацькам, якія адмовяцца ад такіх шаўронаў для дзяцей, нічога навязваць не будуць.

Але якраз у гэтым ёсць падставы сумнявацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі