Рост заробкаў у Беларусі апярэджвае прадукцыйнасць працы. Чаму гэта небяспечна
![Заробкі растуць мацней, чым прадукцыйнасць працы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/235c0c7a1fb1706a08b2c5006daaf875.jpeg.webp?itok=3n5RH_4B)
Заробкі растуць мацней, чым прадукцыйнасць працы / Onliner
Рост рэальных заробкаў у Беларусі апярэджвае прадукцыйнасць працы. Атрымліваецца, плацяць больш, чым зарабляюць? Ці не?
Еўрарадыё высветліла, чаму з'явіўся такі разрыў, ці будзе ён павялічвацца і ці паўплывае на цэны, заробкі і інфляцыю. Спойлер: так, паўплывае.
“Будзе даволі балюча”
Старшая навуковая супрацоўніца аналітычнага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна тлумачыць гэтую небяспечную тэндэнцыю дэфіцытам працоўных кадраў.
— Недахоп працоўных рук можна адсачыць па колькасці незанятых вакансій і паказчыках беспрацоўя, якое знаходзіцца на ўзроўні 3%. Зыходзячы з гэтага, кошт выкананай працы расце — адсюль і рост рэальнай зарплаты. Пры гэтым прадукцыйнасць працы павялічваецца больш павольнымі тэмпамі. Кампаніі пачалі актыўна павышаць зарплату несувымерна павышэнню эфектыўнасці працы, перш за ўсё — менавіта праз дэфіцыт кадраў.
Калі разрыў захаваецца на цяперашнім узроўні ці павялічыцца, гэта ў першую чаргу адаб'ецца на фінансавых паказчыках кампаній.
— Лагічным вынікам гэтага было б перакладанне росту выдаткаў на цэны, але паколькі ў Беларусі яны рэгулююцца, сітуацыя прыводзіць да пагаршэння фінансавых паказчыкаў кампаній.
Экспертка адзначае, што праз кампактнасць беларускай эканомікі разрыў адрозніваецца ад вобласці да вобласці.
![Рост зарплат в Беларуси опережает производительность труда. Почему это опасно](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/grafik111.png.webp?itok=syFlvKXV)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.