У судах Беларусі па "спецвытворчасці" разглядаюцца шэсць справаў

Валянцін Сукала / БЕЛТА
Валянцін Сукала / БЕЛТА

У судах рознага ўзроўню на цяперашні час знаходзяцца шэсць справаў, якія разглядаюць у рамках спецыяльнай вытворчасці. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

Раней ужо былі вынесеныя два завочныя прысуды па спецвытворчасці — па стваральніках Беларускага фонду спартовай салідарнасці і па адміністратарах тг-канала "Чорная кніга Беларусі". Ва ўсіх выпадках суды завочна прызначылі па 12 гадоў зняволення.

"З пункту гледжання асваення тут няма нейкіх складаных праблем Мы ўжо адаптаваліся да гэтай навелы, актыўна яе ўжываем, і я думаю, што яна мае права на жыццё", — заявіў Сукала пра завочныя палітычныя суды.

Спецыяльная вытворчасць — беларускае новаўвядзенне для палітэмігрантаў. Праз такія суды ўлады пазбаўляюць палітэмігрантаў маёмасці, а ў будучыніі магчымае і пазбаўленне грамадзянства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі