У суд перададзена справа аб крадзяжы грошай у гарвыканкама

Завяршылася следства па крымінальнай справе аб крадзяжы грашовых сродкаў у Салігорскага гарвыканкама і прадпрыемства "Беларуськалій". Справа знаходзілася на кантролі прэзідэнта і цяпер перададзена ў суд.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, кіраўнікі шэрагу камерцыйных структур — падрадчыкі рамонтна-будаўнічых работ — заключалі фальшывыя дамовы на пастаўкі матэрыялаў і абсталявання са значным завышэннем іх рэальнага кошту. У выніку было скрадзена больш за 116 мільёнаў рублёў.

У арганізаваную злачынную групу ўваходзілі дзесяць чалавек, а затрыманне самога арганізатара прадухіліла шэраг іншых злачынстваў. Пры вобыску ў яго была знойдзена агнястрэльная зброя з боепрыпасамі і больш за 10 кілаграмаў выбуховых рэчываў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі