У суботу захаваецца надвор’е з мокрым снегам

У суботу захаваецца надвор’е з мокрым снегам

У бліжэйшыя суткі, 10 сакавіка ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, на паўднёвым захадзе магчымы дождж.

Удзень пераважна па ўсходняй частцы чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі магчымы туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад нуля да мінус 6, у другой палове дня — ад мінус 1 на паўночным усходзе да плюс 7 на паўднёвым захадзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі