У суботу яшчэ горача і без ападкаў, а з нядзелі пачнуцца дажджы

На суботу сіноптыкі абяцаюць вельмі цёплае надвор’е без ападкаў. З тэмпературай да +28. А вось у нядзелю пачнуцца дажджы, месцамі з навальніцамі, і крыху пахаладае.
На наступным тыдні беларусаў таксама чакаюць дажджы, але надвор’е будзе цёплым. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

“На большай частцы тэрыторыі 4, 5 і 6 жніўня дождж, месцамі навальніцы. У аўторак месцамі моцныя залевы. Начная тэмпература 9-16 градусаў цяпла, удзень +18-24, а па паўднёвым усходзе да 26-28 градусаў цяпла”.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў чацвер дажджы спыняцца і на наступныя выхадныя будзе пераважна без ападкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі