У суботу ўначы ў Беларусі прагназуюць да 10 градусаў марозу

У суботу ўначы ў Беларусі прагназуюць да 10 градусаў марозу

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 13 студзеня. Будзе пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні 3-8 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 4 да 10 градусаў ніжэй за нуль, удзень будзе -1...-6 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі