Вы тут

У суботу ў Беларусі захаваецца ветранае надвор'е

Ветранае надвор'е будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі / Ілюстрацыйнае фота, РІА Навіны​

На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў суботу, 23 кастрычніка, чакаюцца кароткачасовыя дажджы з моцным, парывістым ветрам, паведамляюць сіноптыкі. Пры гэтым парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.

У Мінску днём будзе воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра складзе ад 6 да 8 градусаў са знакам "плюс". У Брэсце і Гродне будзе 7-9 градусаў цяпла, у Віцебску, Гомелі і Магілёве чакаецца 7-10 градусаў са знакам "плюс".

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 23 кастрычніка 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.