Вы тут

У суботу ў Беларусі чакаецца дождж, мокры снег і парывісты вецер

БЕЛТА

У суботу, 11 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае, днём з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі ападкі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У Віцебскай вобласці ўначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюць моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Месцамі будзе слабы галалёд, удзень на асобных участках дарог галалёдзіца. 

Вецер чакаецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночны парывісты. Удзень прагназуецца парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла. 

У нядзелю, 12 студзеня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, удзень моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе -6...+1, удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу па паўднёвым усходзе да 6 цяпла па захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.