Вы тут

У суботу ў Беларусі будзе да +19 і пераважна без ападкаў

Восень-2020 / БЕЛТА

У суботу, 10 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы магчымыя месцамі ў Гомельскай вобласці. Сіноптыкі папярэджваюць, што аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману, які ўначы і раніцай прагназуецца практычна па ўсёй краіне.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 (у Мінску — 9-11 цяпла), удзень — ад +13 да +19 (у сталіцы — ад +15 да +17).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.