У суботу на дарогах Беларусі чакаецца галалёдзіца
З-за галалёдзіцы аб'яўлены "аранжавы ўзровень небяспекі"
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў суботу, 25 лістапада, на дарогах Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) чакаецца галалёдзіца. Таму аб'яўлены "аранжавы ўзровень небяспекі". Магчымыя ападкі — снег, а ўдзень на поўдні — мокры снег.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-5 градусаў марозу (у Мінску — ад -1 да -3, на паўночным усходзе краіны — да -9), а ў дзённыя гадзіны — ад -4 да +2 (у сталіцы — ад -1 да +1 градуса).
vk.com/belgidromet
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.