У суботу чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у нядзелю — пераважна без ападкаў

У суботу чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у нядзелю — пераважна без ападкаў

У суботу, 16 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае, днём з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, уначы і зранку парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 цяпла, удзень чакаецца +8...+14.

У нядзелю, 17 кастрычніка, прагназуюць пераменную воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні ўмераны, па поўначы парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе ад -1 да +6, удзень чакаецца 6-13 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі