У суботу БАТЭ гуляе ў Брэсце з мясцовым "Дынама"

Барысаўскі БАТЭ 6 ліпеня згуляе ў гасцях з брэсцкім "Дынама", бабруйская "Белшына" прымае магілёўскае "Дняпро", а мазырская "Славія" — наваполацкі "Нафтан". Усе тры гульні пачнуцца а 18-й гадзіне.



У нядзелю, 7 ліпеня, гродзенскі "Нёман" згуляе з "Мінскам", пачатак а 19-й гадзіне. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і "Гомель" пачнуць свой матч а 17-й.



Апошні і цэнтральны паядынак тура пройдзе ў панядзелак, 8 ліпеня. На стадыёне "Трактар" сустрэнуцца мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр", пачатак а 19-й гадзіне.





Нагадаем, у першынстве лідыруе "Шахцёр", у якога 38 ачкоў, у БАТЭ — 32, у "Гомеля" і мінскага "Дынама" — па 24.