У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

Зіма ў горадзе / minsknews.by

У суботу, 14 студзеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі (мокры снег і дождж). Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 градусаў на ўсходзе да +5 на захадзе краіны (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — 1-7 градусаў цяпла (у сталіцы — ад +1 да +3), толькі на ўсходзе — да -2.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.