У студзені-жніўні кожная чацвёртая арганізацыя Мінска была стратнай

У студзені-жніўні кожная чацвёртая арганізацыя Мінска была стратнай

За студзень-жнівень 2015 года ў Мінску была 441 стратная арганізацыя, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае ўпраўленне статыстыкі Мінска. Гэта 25,9% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку. Дарэчы, за студзень-жнівень 2014 года стратнымі былі 325 арганізацый, або 19,1% ад агульнай колькасці.

У прамысловасці стратных арганізацыяў было 34,8% (у студзені-жніўні 2014 — 26,8%); у будаўніцтве — 21,4% (12,7%); гандлі — 44,4% (27,6%); дзейнасці гатэляў і рэстаранаў — 42,9% (33,8%); на транспарце — 23,5% (17,6%); у сувязі — 5,3% (10,5%); у фінансавай дзейнасці — 0% (14,3%); у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам — 12,6% (10,3%); адукацыі — 11,1% (16,7%); ахове здароўя і сферы прадастаўлення сацыяльных паслуг — 41,2% (23,5%); сферы прадастаўлення камунальных паслуг — 16,5% (20%).

Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-жнівень 2015 года склала 10 трлн 383,7 млрд рублёў. Гэта ў чатыры разы больш, чым за студзень-жнівень 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі