У студзені смяротнасць перавысіла нараджальнасць амаль на 1/3

За студзень 2010 года ў Беларусі нарадзілася 8481 немаўлятка. У той жа час, памёр 12391 чалавек. Адпаведна, насельніцтва Беларусі за студзень 2010 года зменшылася на 3910 чалавек. Самая высокая нараджальнасць у студзені зафіксаваная ў Брэсцкай вобласці, а самая высокая смяротнасць — у Віцебскай, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За сёлетні студзень зарэгістравана на 6% больш шлюбаў. Колькасць разводаў, наадварот, скарацілася — на 5,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі