У Страсбургу прайшла цырымонія развітання з Гельмутам Колем

У Страсбургу прайшла цырымонія развітання з Гельмутам Колем

У французскім Страсбургу адбылася цырымонія развітання з былым канцлерам ФРГ Гельмутам Колем. Яна доўжылася дзве гадзіны, цягам якіх лідары розных краін выступалі з прамовамі. Яны казалі пра заслугі Коля ў справе аб’яднання Нямеччыны і ўсёй Еўропы. Труна была накрытая сцягам Еўрасаюза, перадае ВВС.

На цырымоніі сярод іншых прысутнічалі былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, расійскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў, канцлер ФРГ Ангела Меркель, а таксама нядаўна абраны прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Гельмут Коль быў нямецкім канцлерам цягам 16 год — з 1982 па 1998 год. Ён памёр на 88-м годзе жыцця ў сваім доме.

Менавіта гэты дзяржаўны дзяяч стаў сімвалам аб’яднання. Дзякуючы яго намаганням у 1990 годзе была падпісаная Маастрыхцкая дамова, якая заклала асновы Еўрасаюза ў яго цяперашнім выглядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі