У Старых Дарогах знайшлі труп салдата тэрміновай службы

У Старых Дарогах знайшлі труп салдата тэрміновай службы

У вайсковай часці ў Старых Дарогах у нядзелю 10 красавіка загінуў салдат тэрміновай службы. Як піша onliner.by са спасылкай на неназваныя крыніцы, у 19.30 Аляксандр размаўляў з бацькамі, а ўжо ў 21.15 ім затэлефанавалі з весткай пра смерць сына.

Неназваныя крыніцы кажуць, што на апазнанні бацькі ўбачылі, што цела сына было ў сіняках і меліся траўмы галавы. У Міністэрстве абароны абвяргаюць гэтыя чуткі і кажуць, што ўчынак салдатаа не звязаны з праходжаннем вайсковай службы.

Яшчэ адна крыніца кажа, што сярод вайскоўцаў ходзіць версія пра самагубства. Нібыта, хлопец павесіўся з нейкіх асабістых прычынаў.

Паведамляецца, што Аляксандра прызвалі ў войска з Маладзечна ўвосень 2015 года. Службу ён праходзіў у войсках радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ў Старых Дарогах. Пахаванне адбылося 13 красавіка.

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч заявіў, што следчыя праводзяць праверку па факце смерці. Адна з версіяў — суіцыд з-за праблем асабістага характару.

Паводле інфармацыі onliner.by, следчыя вывучаюць асабістыя рэчы, сярод якіх мабільны тэлефон і перадсмяротная запіска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі