Вы тут

У стартавым матчы чэмпіянату Еўропы беларускія гандбалісты атрымалі перамогу

Фота: pressball.by

12 студзеня ў стартавым матчы чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Харватыі, беларускія гандбалісты атрымалі перамогу. У цяжкай барацьбе каманда Юрыя Шаўцова адолела зборную Аўстрыі — 27:26 (14:12). Самымі выніковымі ў беларускай зборнай былі Уладзіслаў Кулеш (7), Барыс Пухоўскі (5), Дзяніс Рутэнка і Андрэй Юрынок (па 4).

Наступныя матчы папярэдняга раўнда ў групе “В” беларусы правядуць 14 і 16 студзеня са зборнымі Нарвегіі і Францыі адпаведна. У асноўны раўнд выходзяць усе каманды акрамя аўтсайдэра.

Фота: pressball.by
Фота: pressball.by