Вы тут

У спрынце ў Аберхофе Ірына Крыўко фінішавала пятай

На стрэльбішчы ў Аберхофе / IBU

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко стала пятай у спрынтарскай гонцы на 7,5 км на чацвёртым этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе. 

Наша суайчынніца прайшла дыстанцыю без штрафаў за 22 хвіліны 56,2 секунды. 

Першае месца заваявала італьянка Ліза Вітоццы: у яе 22 хвіліны 34,6 секунды. На другім месцы апынулася францужанка Анаіс Шэвалье, а бронза дасталася нарвежцы Мартэ Олсбю.

11 студзеня ў Аберхофе пройдзе спрынтарская гонка ў мужчын, яна пачнецца ў 16.30 паводле мінскага часу. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 10.01: