У спрынце беларускія біятланісткі засталіся па-за трыццаткай лепшых

У Фінляндыі завяршыўся другі дзень этапу Кубка свету па біятлоне. Жанчыны змагаліся на спрынтарскай дыстанцыі 7,5 км. Лепшай сярод беларусак стала Дар'я Домрачава, якая з двума промахамі на агнявых рубяжах заняла 35-е месца.
Астатнія беларускі занялі наступныя месцы: Надзея Скардзіно — 47-е, Вольга Назарава — 57-е, Людміла Калінчык — 60-е, Людміла Ананька — 82-е, Вольга Кудрашова — 97-е. Усяго на старт вышлі 106 удзельніц.

Нямецкая біятланістка Марціна Глагаў, якая ўчора выйграла індывідуальную гонку на 15 км, сёння таксама была першай. На другім месцы фінішавала яшчэ адна немка Каця Вільхельм. Бронзу атрымала нарвежка Тура Бергер.

Першы этап Кубка свету працягнецца да 2 снежня. Заўтра ў спрынце будуць змагацца мужчыны, а ў нядзелю пройдуць жаночая і мужчынская гонкі праследавання.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі