Вы тут

У спісе краін, жыхарам якіх могуць дазволіць уезд у ЕС, няма Беларусі

Беларусам прапануюць пачакаць / Reuters

Тэлеканал "Еўраньюс" апублікаваў праект спісу краін, для жыхароў якіх будуць адкрыты межы Еўрасаюза. Ён быў атрыманы з дыпламатычных крыніц ЕС. У ім амаль 60 краін свету. Беларусі сярод іх няма. Таксама ў гэтым дакуменце адсутнічаюць такія краіны як ЗША, Бразілія, Расія, Катар. Але прысутнічае нашая паўднёвая суседка Украіна. Плануецца, што рашэнне аб пропуску будзе прымацца на падставе месца жыхарства, а не грамадзянства.

Мяркуецца, што межы могуць быць адкрыты з 1 ліпеня. Аднак крыніцы "Еўраньюс" сумняюцца, што ўсе фармальнасці да гэтай даты будуць залагоджаныя — паміж краінамі ЕС існуюць рознагалоссі па гэтай праблеме.

Як паведамляла Еўрарадыё, амаль два тыдні таму ў ЕС агучылі крытэрыі для краін, для якіх могуць быць адкрыты межы Еўрасаюза. І першы з іх — COVID-19 павінен быць як мінімум пад такім жа кантролем, як і ў краінах ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.