У Сочы не было размовы пра крэдыты, газ і малако, але гаварылі пра АЭС

Пытанне аб крэдытах беларускі бок на перамовах у Сочы не ўздымаў, паведаміла РИА "Новости" крыніца, блізкая да перамоваў. Таксама Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка не абмяркоўвалі тэму, звязаную з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, не закраналі і пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы.
Вядома, што гаворка ішла пра пабудову першай беларускай АЭС. Паводле слоў памочніка расійскага прэзідэнта Сяргея Прыходзькі, у гэтым пытанні "ёсць рух наперад". Лукашэнка і Мядзведзеў ужо далі адпаведныя ўказанні, дадаў ён.



"Интерфакс" нагадвае, што генеральным падрадчыкам праекта пабудовы АЭС сёлета была абраная расійская кампанія "Атамбудэкспарт". У чэрвені Беларусь звярнулася да Расіі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні крэдыта на 9 млрд долараў на будаўніцтва атамнай станцыі, а таксама на стварэнне неабходнай інфраструктуры. Дагэтуль рашэння па крэдыту ў Маскве не было прынята.


Фота — сайт прэзідэнта Расіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі