У Смаргоні пачынаюць будаваць сонечную электрастанцыю магутнасцю 17 МВт

У Смаргоні пачынаюць будаваць сонечную электрастанцыю магутнасцю 17 МВт

У Смаргоні пачынаюць праект па будаўніцтве сонечнай электрастанцыі магутнасцю 17МВт. Пра гэта паведамляе старшыня мясцовага райвыканкама Таццяна Шчаберака. Пад станцыю выдзелены тэрыторыя ў 36 га ў прамысловай зоне на ўсходнім ўскрайку горада.

Праэкт рэалізуе ТАА “Экалагічная энергія”. Першым этапам былі праведзеныя падрыхтоўчыя працы. У ліпені інвестар прыступае да другога этапу, які ўключыць у сябе будаўніцтва, стварэнне электрычнай падстанцыі для прыёму і пераўтварэння электраэнергіі. Прадугледжаны таксама трэці этап інвестпраекта, які мусіць быць завершаны да ліпеня 2018 года. Але арганізацыя выказвае гатоўнасць завяршыць праект датэрмінова, ужо ў 2017 годзе.

Гэтая сонечная электрастанцыя мусіць стаць самай магутнай з падобных у Беларусі. Выпрацаваная з дапамогай сонца электраэнергія будзе паступаць у агульную сетку. У рэгіёне ўжо працуюць дзве электрастанцыі на сонечных батарэях ў Шчучынскім раёне магутнасцю да 2 МВт, сонечная электрастанцыя магутнасцю 1 МВт ствараецца ў Гродзенскім раёне. Энергію сонца выкарыстоўваюць таксама ў сваіх патрэбах некалькі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, уключаючы санаторыі і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі