У Смалявіцкім раёне хуткасны Stadler насмерць збіў 14-гадовага раварыста

У Смалявіцкім раёне хуткасны Stadler насмерць збіў 14-гадовага раварыста

Хуткасны электрацягнік “Орша — Мінск” насмерць збіў школьніка на ровары. Трагедыя адбылася 14 жніўня на чыгуначным пераездзе ў Смалявіцкім раёне.

Каля 12:24 на рэйкі выехаў 14-гадовы раварыст. Ён прайгнараваў чырвонае святло і закрыты шлагбаўм. Машыніст заўважыў хлопчыка, але, нягледзячы на экстранае тармажэнне і тое, што і так ехаў на зніжанай хуткасці, бо знаходзіўся ў межах населенага пункта, пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў школьнік памёр на месцы.

Па звестках міліцыі, з пачатку года ў Смалявіцкім раёне гэта пяты няшчасны выпадак на чыгунцы, пры гэтым чатыры з іх адбыліся ўлетку. Усяго з пачатку года адбылося 83 няшчасных выпадкі на чыгунцы. У іх загінула 49 чалавек, 34 атрымалі траўмы, паведамляе БЕЛТА.

У Смалявіцкім раёне хуткасны Stadler насмерць збіў 14-гадовага раварыста
Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі