У Слуцку вандалы апаганілі мемарыял ахвярам Халакосту

У ноч з 25 на 26 ліпеня 2009 года ў Слуцку апаганены помнік ахвярам Халакоста, размешчаны ў цэнтры горада. Пра гэта паведамляе Цэнтральны Габрэйскі Рэсурс. Вандалы апаганілі мемарыял, усталяваны ў Слуцку ў памяць пра вязняў гета, расстраляных і спаленых фашыстамі 8 лютага 1943 года. Помнік знаходзіцца ў цэнтры горада побач з будынкам райвыканкама і за 20 метраў ад таго месца, дзе ў гады Другой сусветнай вайны размяшчаўся цэнтральны ўваход у Слуцкае гета.

На помніку была намаляваная свастыка ды іншыя графіці антысеміцкага зметсу. Пра гэта распавёў лідэр габрэйскай абшчыны Слуцку былы вязень Слуцкага гета Фрыдрых Фалевіч.

На загад мясцовай улады служба слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі прывяла гранітныя пліты ў парадак: помнік набыў свой ранейшы выгляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі