У Слуцку будуць судзіць затрыманых на адмененым мітынгу Ціханоўскай

У Слуцку будуць судзіць затрыманых на адмененым мітынгу Ціханоўскай

5 жніўня ў Слуцку будуць судзіць затрыманых у аўторак на адмененым мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. На стадыёне "Будаўнік" проста арганізавалі рамонтныя працы і заявілі, што правядзенне мерапрыемства там немагчымае. Многія людзі пра адмену не ведалі і прыйшлі на месца сустрэчы, а там ужо былі АМАПаўцы, прайшлі затрыманні. Па звестках праваабаронцаў, сілавікі схапілі не менш за 18 чалавек. Вядома, што дваіх з іх адпусцілі. Адзін з адпушчаных — Улад Ярота з сайта SlutskGorod. Ён вёў стрым з месца падзей, а пасля рабіў фота і відэа. Ярота напісаў пра затрыманне і знаходжанне ў камеры.

Затрыманні прайшлі і ў Салігорску, дзе таксама была сарвана сустрэча з Ціханоўскай. Кандыдат у прэзідэнты прыязджала ў міліцыю высвятляць лёс затрыманых, іх пазней адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі