У Слуцку бацькі забілі трохгадовага сына

На месцы забойства / sk.gov.by
На месцы забойства / sk.gov.by

У Слуцку бацькі забілі трохгадовага сына, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Трагедыя здарылася 14 студзеня. Эксперты засведчылі, што прычынай смерці дзіцяці стаў моцны ўдар па галаве. Бацькі пад вартай. Яны прызналіся, што рэгулярна збівалі сына за "кепскія паводзіны" — часта плакаў, чым іх раздражняў. А ў той вечар не разлічылі сілу і забілі да смерці. Спачатку ж бацькі казалі, што хлопчыку стала кепска і яны выклікалі "хуткую". Але лекары яго жыццё выратаваць не змаглі.

СК падкрэслівае, што забойства адбылося ў шматдзетнай сям'і. Трое дзяцей ва ўзросце 1, 4 і 13 гадоў цяпер знаходзяцца ў прытулку. Бацькам выставілі абвінавачванне ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, артыкул — "забойства заведама малалетняга".

У Слуцку бацькі забілі трохгадовага сына
sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі