У Слуцку адзначылі ўгодкі антысавецкага паўстання (фота)

У Слуцку адзначылі ўгодкі антысавецкага паўстання (фота)

У суботу ў Слуцку адзначылі ўгодкі антысавецкага паўстання 1920 года (Слуцкага збройнага чыну). Вулічныя акцыі (шэсце і мітынг) ў горадзе былі дазволеныя мясцовымі ўладамі. Заяўку падавала Партыя БНФ.

Як інфармуе Радыё Свабода, раніцай з Мінску ў Слуцк прыехала каля 60 актывістаў апазіцыйных партый, арганізацый, рухаў. Сярод іх былі Аляксей Янукевіч, Рыгор Кастусёў, Зміцер Дашкевіч. Каля будынку Слуцкага краязнаўчага музея была сфармаваная калона, якая прайшла да гарадскога парку, дзе і адбыўся мітынг.

Таксама мінчукі наведалі вёску Грозава, дзе восенню 1920-га фармаваўся грозаўскі полк паўстанцаў. Міліцыя забараніла ўздымаць бел-чырвона-белыя сцягі, тады людзі праспявалі "Магутны Божа" і крычалі "Жыве Беларусь". Пабывалі ўдзельнікі святкавання ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну таксама ў вёсках Семежава (там быў штаб Слуцкай брыгады) і Чырвоная Слабада (раней — Вызна).

КХП-БНФ таксама атрымала дазвол на вулічную акцыю з нагоды Дня герояў. Яна пройдзе 29 лістапада ў Капыльскім, Салігорскім раёнах і Слуцку. Больш падрабязна гл. тут.

Нагадаем, у лістападзе 1920 года ўзброеныя падраздзяленні, сфармаваныя на Случчыне пераважна з сялян, выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 лістапада пачаліся баі паўстанцаў (а іх было ад 5 да 10 тысяч чалавек) з пераважаючымі сіламі бальшавікоў. Случчакі змагаліся да канца снежня 1920-га, калі адступілі на тэрыторыю, якую кантралявалі польскія войскі. Частка паўстанцаў яшчэ некалькі гадоў партызаніла ў родных мясцінах супраць савецкіх уладаў.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

Фота: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі