У Слоніме адзначылі 100-я ўгодкі мясцовага перыядычнага друку
![У Слоніме адзначылі 100-я ўгодкі мясцовага перыядычнага друку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/02_0.jpg.webp?itok=s6n-1w22)
У Слоніме адзначылі 100-я ўгодкі мясцовага перыядычнага друку. Як піша краязнаўчы бюлетэнь "Слонімскі край", першая газета выйшла вясной 1916 года. Гэта было гумарыстычнае выданне на нямецкай мове — “Der Schara — Lurch” (“Шчараўская Жаба”). За сто гадоў на Слонімшчыне выходзіла больш за 100 газет, часопісаў і самвыдатаўскіх бюлетэняў.
Да юбілею ў Мінску выйшла кніга "Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны. 1916 — 2016", напісаная слонімскімі гісторыкамі.
![У Слоніме адзначылі 100-я ўгодкі мясцовага перыядычнага друку](/sites/default/files/paragraphs/image/kndruk2016.jpg)