У Славеніі сутыкнуліся адразу 70 машын, чатыры чалавекі загінулі

У Славеніі сутыкнуліся адразу 70 машын, чатыры чалавекі загінулі

У Славеніі на хуткаснай трасе сутыкнуліся адразу 70 аўтамабіляў, сярод якіх аўтобусы і грузавікі. У выніку найбуйнейшай у гісторыі гэтай краіны аўтааварыі загінулі чатыры чалавекі, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі пашкоджанні.

Здарэнне адбылося ў 60-70 кіламетрах ад сталіцы Славеніі Любляны. Траса, якая злучае Любляну з узбярэжжам Адрыятычнага мора, на некалькі гадзінаў была закрытая для праезду.

Мяркуецца, што сутыкненне адбылося з-за кепскай бачнасці на дарозе, выкліканай туманам, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі