У Слаўгарадзе кіроўца пакінуў замярзаць на снезе двух п’яных пасажыраў

У Слаўгарадзе кіроўца пакінуў замярзаць на снезе двух п’яных пасажыраў. У выніку яны праляжалі 16 гадзін (з 17-й гадзіны да 9-й гадзіны раніцы наступнага дня) і атрымалі пераахаладжэнне. У выніку ў адносінах кіроўцы распачалі крымінальную справу па артыкуле “пакіданне ў небяспецы”.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, пацярпелыя — родныя браты, абодва 1973 года нараджэння. Яны знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Самастойна з машыны браты выйсці не маглі, тады кіроўца іх выцягнуў з салона і паклаў на снег недалёка ад іх дома. Пераахаладжэнне, якое атрымалі мужчыны, "адносіцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў па прыкмеце небяспекі для жыцця".

Працягваецца следства, прызначаныя экспертызы.