У Скідзелі падпалілі ровар, які перашкаджаў выводзіць з кватэры інваліда

У Скідзелі падпалілі ровар, які перашкаджаў выводзіць з кватэры інваліда

У Скідзелі мужчына падпаліў ровар суседа, які перашкаджаў выводзіць з кватэры сына-інваліда. Ён стаяў на агульнай пляцоўцы каля дзвярэй. Як інфармуе rgazeta.by са спасылкай на мясцовую міліцыю, мужчына неаднаразова гаварыў суседзям пра нязручнасці з-за іх ровара, але тыя ніяк не рэагавалі. І аднойчы, калі быў трохі выпіўшы, бацька інваліда падпаліў запальнічкай сядло ровара, пасля чаго пайшоў у краму. Мужчына сцвярджае, што хацеў крыху сапсаваць сядло і не ўлічыў, што загарыцца паралон. Калі вярнуўся, гарэла не толькі сядло, пачала плавіцца гума.

У пад'ездзе быў дым і суседзі выклікалі ратавальнікаў. Пакуль яны ехалі, мужчына выцягнуў ровар на вуліцу, дзе яго тушыў.

Міліцыя праводзіць праверку, па выніках якой дадуць прававую ацэнку дзеянням падпальшчыка. Пры гэтым яна папярэджвае жыхароў пра адказнасць за загрувашчванне калідораў, праходаў, лесвічных пляцовак шматкватэрных дамоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі